Канстытуцыйны суд Расіі прызнаў закон аб папраўках да Асноўнага закона і парадак іх прыняцця такімі, што адпавядаюць Канстытуцыі.

Суд ухваліў папраўкі і парадак іх уступлення ў сілу праз агульнарасійскае галасаванне. Заключэнне накіравана прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, які і звяртаўся да канстытуцыйнага суда з запытам аб адпаведнасці палажэнняў закона Канстытуцыі.

Заключэнне з'яўляецца канчатковым, не можа быць абскаржана, уступае ў сілу пасля апублікавання ў «Расійскай газеце» і не патрабуе пацвярджэння іншымі органамі і службовымі асобамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0