Мэр украінскага Харкава Генадзь Кернес адмаўляецца выконваць распараджэнне прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага пра закрыццё метрапалітэна на перыяд каранціну праз каранавірус. Пра гэта Кернес заявіў «Украінскай праўдзе».
«Я супраць закрыцця метро і закрываць яго не збіраюся!» — сказаў ён.
Па словах мэра Харкава, рашэнне закрыць метро цяпер абсалютна неабгрунтаванае.
«Людзі павінны неяк ездзіць на працу і перасоўвацца», — сказаў ён.