17 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым усходзе ў асобных раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), паведамляе Белгідрамет. Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра максімальная днём +4..+10°C, на паўднёвым захадзе +11..+14°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Раніцай кароткачасовы дождж. Днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай +2..+4°C, днём +6..+8°C, вечарам 1..+3°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0