17.03.2020 / 08:42

Канферэнцыя УЕФА прапануе перанесці Еўра-2020 на лета 2021 года 1

Выканкаму Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) 17 сакавіка прапануюць у сувязі з сітуацыяй з распаўсюджваннем каранавіруса перанесці на год чэмпіянат Еўропы, які павінен быў прайсці летам 2020 года. Пра гэта РБК паведаміла крыніца ў выканкаме УЕФА і суразмоўца, блізкая да Расійскага футбольнага саюза.

У аўторак, 17 сакавіка, УЕФА правядзе відэаканферэнцыю, на якой будуць вырашацца пытанні пераносу чэмпіянату Еўропы. Па даных Financial Times, Еўра-2020 адкладуць, каб нацыянальныя лігі дагулялі перарваныя чэмпіянаты і пазбеглі фінансавых страт. Акрамя таго, на канферэнцыі плануецца абмеркаваць пытанні аднаўлення Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, прыпыненых з-за каранавіруса.

Арганізацыя ўжо пачала перамовы з ФІФА аб пераносе клубнага чэмпіянату свету, які мае адбыцца ў Кітаі летам 2021 года.

Раней СМІ паведамлялі, што нацыянальныя футбольныя федэрацыі некалькіх краін папрасілі УЕФА перанесці чэмпіянат Еўропы 2020 года з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса.

Па даных выдання The Athletic, УЕФА запатрабуе ад клубаў і ліг кампенсацыю 275 мільёнаў фунтаў за перанос турніру.

Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2020 годзе ў гонар 60-гадовай гадавіны правядзення турніру павінен быў прайсці ў 12 еўрапейскіх гарадах.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Баршчэўскі / Адказаць
17.03.2020 / 09:44
спорт ператвораны ў вялікую кармушку для вялікай колькасьці махляроў. УЭФА, бюракратычная арганізацыя, хоча кампэнсацыі? За што!? Трэба проста перастаць жыраваць на людзях, якія і так пацярпелі. А футбольным клюбам сьвядома ўстанавіць рэальныя плянкі зарлатаў для футбалёраў. 
Нобэлеўскі ляўрэат па літаратуры адзін раз у жыцьці атрымае прэмію "бруднымі" 850 тысяч эўра, а сьпісаны з усіх прыстойных лігаў гулец, напр., у расійскай прэм'ер лізе атрымоўвае 500 тысяч эўра ТОЛЬКІ ЗА АДЗІН ТЫДЗЕНЬ!
Не кажу пра тое, колькі рэальна зарабляюць лекары нават у багатых краінах, якія рызыкуюць сваімі жыцьцямі, ратуючы чалавецтва ад каранавірусу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру