Лос‑Анджэлес (ЗША)

Група БАЗА ў Паўднёвай Каліфорніі рыхтуе святкаванне Дня Волі 28 сакавіка, ва Украінскім Цэнтры, 4315 Melrose Ave., Los Angeles, CA 90029, у 14‑30. Інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 949/300‑2104.

Нью‑Ёрк (ЗША)

Аддзелы БАЗА ў Нью‑Ёрку і Нью‑Джэрзі ладзяць сумеснае святкаванне угодкаў незалежнасці БНР, якое пачнецца ў 12:30 папаўдні ў нядзелю, 29 сакавіка, у гатэлі Hyatt Regency па адрасе: 2 Albany Street, New Brunswick, New Jersey 08901.

У праграме: урачыстая частка, банкет і канцэрт.

Перад імпрэзай, а 10-й раніцы адбудзецца набажэнства ў царкве св. Маці Божай Жыровіцкай БАПЦ, па адрасе: 9 River Road, Highland Park, New Jersey 08904.

Па дадатковую інфармацыю тэлефануйце:

Сп. Юрка Азарка 732‑560‑8610, Сп. Віталь Зайка 718‑296‑1458.

Лондан (Вялікабрытанія)

Святкаванне ў Лондане 91‑х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў суботу 28‑га сакавіка ў Бібліятэцы імя Францішка Скарыны (37 Holden Road, N12 8HS; Woodside Park Underground Station).

14.00: Малебен за беларускі народ
14.30: Урачыстае пасяджэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?