Чэмпіянат Еўропы па футболе адбудзецца летам 2021 года. Такое рашэнне прыняў УЕФА, паведамляе Нарвежская федэрацыя футбола.

Гульні пройдуць з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 года.

Пазней 17 сакавіка УЕФА, як чакаецца, прыме рашэнне пра лёс Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і нацыянальных чэмпіянатаў сезона 2019/2020.

Першапачаткова чэмпіянат павінен быў адбыцца з 12 чэрвеня па 12 ліпеня 2020 года. Гульні меркавалася праводзіць у 12 гарадах па ўсёй Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0