18.03.2020 / 12:04

«Акадэмкніга» прапануе: раман Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча» 2

У Доме кіно прайшоў прэм’ерны перадпаказ прыгодніцкага фільма па матывах рамана пісьменніцы Людмілы Рублеўскай «Авантуры Прантіша Вырвіча». Яго зняў на «Беларусьфільме» рэжысёр Аляксандр Анісімаў на замову Міністэрства культуры.

«Акадэмкніга» прапануе раман Людмілы Рублеўскай на беларускай і рускай мовах.

У кнізе вы пазнаёміцеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь.

Набыць гэта ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
Кажыма праўду / Адказаць
18.03.2020 / 13:13
Спадарыня Рублеўская годная прадаўжальніца гістарычна-рамантычнага літаратурнага чыну Караткевіча.

Чытайма сваё! Шануйма роднае!
3
Nexta07 / Адказаць
18.03.2020 / 13:48
Ужо чытаю! Цикава!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру