Дзеянне транзітнага калідора праз тэрыторыю Літвы працягваецца да 00.00 23 сакавіка 2020 года (г.зн. да ночы на панядзелак), паведамляе МЗС Беларусі ў твітары.
Да гэтага часу ў беларусаў ёсць магчымасць пешшу перайсці пункты пропуску «Мядзінінкай — Каменны Лог», «Райгардас — Прывалка» і «Шальчынінкай — Беняконі».
Усе краіны-суседзі Беларусі закрылі межы. Літва забараніла ўезд замежным грамадзянам з поўначы 16 сакавіка.
У рэкамендацыях на сайце пасольства Беларусі напісана, што беларусы могуць дабрацца да пунктаў пропуску любым транспартам, а затым перасекчы мяжу пешшу, а потым вырашаць, як дабрацца да свайго месца жыхарства.