Нерухомасць11

Чорная пятніца ў салонах Plitku.by: набывайце сантэхніку і плітку са зніжкамі да 80% ФОТЫ

Акцыя пачнецца ў пятніцу 20 сакавіка і працягнецца ўсе выхадныя, да 22 сакавіка. Набыць керамічную плітку, керамічны граніт і сантэхніку са зніжкай вы можаце як у інтэрнэт-краме Plitku.by, так і ў салонах Opoczno і Roca ў Мінску, Бабруйску і Магілёве. Шукайце адрасы крамаў у канцы падборкі некаторых акцыйных прадуктаў.

Геаметрыя Swatch

Перавага гэтай іспанскай пліткі ў тым, што можна творча падыходзіць да выкладкі: рабіць звычайную зебру альбо правільныя зігзагі. І абіраць патрэбныя вам адценні з прыемнай і спакойнай жамчужна-шэрай гамы. 

Яркасць Rojo Brillo

Насычаны колер вытрыманага чырвонага віна зробіць інтэр'ер адметным, экстравагантным. Альбо расставіць акцэнты, калі вы вырашыце кропкава выкарыстаць гэтую плітку ў татальна белым ці татальна чорным інтэр'еры.

Лофтавасць Alatri

Шэрыя бетонныя адценні ідэальна надаюцца для стварэння сучаснага мінімалістычнага дызайну. Камфортна адчуваеце сябе ў лофце? Тады гэтая керамічная плітка ваш варыянт.

Натуральнасць Deck

Плітка вельмі дакладна перадае фактуру дрэва. Стварае эфект натуральнага, блізкага чалавеку прыроднага асяроддзя. Робіць інтэр'ер утульным.

Спакой Eclipse

Прыемны воку натуральны бежавы колер керамагранітнай пліткі абсалютна ўніверсальны. Плітку можна класці і ў ванным пакоі, і ў офісе — яна паўсюль будзе на сваім месцы. 

Фактурнасць Etna oro

Калі вам важныя прыемныя тактыльныя адчуванні ад дотыкаў да пліткі, то гэта акурат тое, што вылучае Etna oro. Геаметрыя ліній, заўважная, калі вы блізка разглядаеце паверхню, у металічных адценнях пліткі выглядае сучасна і густоўна.

Непаўторнасць Irati

Гэтая плітка дазваляе выкласці прыгожы восеньскі дыван, які круглы год будзе вяртаць вас у рэдкія кастрычніцкія сонечныя дні, калі можна шпацыраваць па парку, шоргаючы сухім лісцем пад нагамі. 

Шыкоўная акрылавая ванна Alessi One

Акрылавая авальная ванна ад швейцарскага вытворцы Laufen — гэта дасканаласць формы ў спалучэнні з найвышэйшай якасцю. Акрыл адрозніваецца высокай экалагічнасцю, паколькі ён не дае хваробатворным бактэрыям і непрыемным жоўтым плямам утварацца на паверхні. Ванны з акрылу адрозніваюць нізкая цеплаправоднасць, ідэальна гладкая паверхня і лёгкая вага.

Інавацыйны рукамыйнік Beyond

Рукамыйнік Roca Beyond Totem прываблівае не толькі фантастычным адчуваннем аб'ёму і формы. Ракавіна выраблена з інавацыйнага матэрыялу fineceramic. Гэта кераміка з натуральных прыродных мінералаў, з усімі перавагамі перад штучнымі матэрыяламі. У адрозненне ад звычайнай керамікі, fineceranic дазваляе зрабіць сценкі больш тонкімі і ў той жа час больш трывалымі і даўгавечнымі. Сам матэрыял лёгка мыецца і мае высокую ўстойлівасць да абразіўных рэчываў.

Унітаз-бідэ In-Wash Inspira

Унітаз зроблены з высокаякаснага матэрыялу — санфарфору. Сантэхнічны фарфор вырабляецца на аснове белай гліны, палявога шпату і кварцу. Такі склад гарантуе высокую ўстойлівасць да вільгаці, большую трываласць у параўнанні з керамікай, папярэджвае ўбіранне пахаў. 

Догляд за фарфорам просты, ён не патрабуе ніякіх адмысловых ведаў. Акрамя таго, фарфор вядомы сваёй даўгавечнасцю.

Класічная чыгунная ванна Continental

Ванна Roca Continental выраблена з першакласнага чыгуну, устойлівага да дэфармацыі, удараў і зносу. Ванна пакрыта высакаякаснай эмаллю, склад якой выключае наяўнасць якіх-небудзь шкодных рэчываў, у тым ліку свінцу і мыш'яку. Эмаль, таўшчыня якой складае 1,5 мм, надзейна абараняе ад разбуральнага ўздзеяння хімічных мыйных сродкаў і іржы, гарантуе даўгавечнасць, надоўга захоўвае чысты колер і бляск паверхні.

Больш акцыйных прапаноў глядзіце на сайце Plitku.by. Па падрабязнасці звяртайцеся да прадаўцоў гандлёвай сеткі.

Мінск:

  • Лагойскі тракт 10, +375 29 1-777-160
  • Бяды 45, +375 44 7-957-947
  • Уруцкая 19, +375 29 648-80-68

Магілёў:

  • Болдзіна 11, +375 44 720-15-15

Бабруйск:

  • Савецкая 129, +375 29 688-66-91

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек2

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Адказнасць за забойства палкоўніка СБУ Вароніча ў Кіеве ўзяла на сябе неанацысцкая групоўка «База»3

«Я не бачыў нічога такога»: як лялькі Labubu прынеслі шалёны прыбытак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек2

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць