18.03.2020 / 19:48

У Рагачоўскім раёне рабочы падстрэліў сябра на паляванні 1

Надзвычайнае здарэнне адбылося 14-га сакавіка ў вёсцы Стрэнькі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Як стала вядома «Моцным навінам», два сябры, абодва 1984 года нараджэння, палявалі ў гэтай мясцовасці, як мяркуецца, на гусака.

Пасля палявання адзін з іх, жыхар Жлобіна, разраджаў ружжо, аднак па неасцярожнасці пальнуў шротам і трапіў у таварыша.

У выніку пацярпелы атрымаў траўму левага каленнага сустава, з якой і быў шпіталізаваны.

0
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
19.03.2020 / 09:57
Не усё ж начальнiкам падстрэльваць сяброў. Рабочы таксама можа!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру