Сталічная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа 25 сакавіка правядзе акцыю, падчас якой усе ахвотныя змогуць з 9:00 да 17:00 прайсці флюараграфічнае абследаванне на Камароўскім рынку.

Каля рынка размесціцца ў гэты дзень перасоўны рэнтгенаўскі кабінет «Пульмаэкспрэс».

Чырвоны Крыж правядзе такую акцыю ўпершыню. Яна прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы з сухотамі, які адзначаецца сёння, 24 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?