19.03.2020 / 11:26

Міністэрства абароны адказала на прапанову грамадскасці зрабіць вайсковыя білеты па-беларуску 11

Грамадскасць звярнулася ў Міністэрства абароны з просьбай разгледзець магчымасць выдаваць вайсковыя білеты на беларускай мове. У афіцыйным адказе, размешчаным на сайце ведамства, апелююць да Закона аб мовах, паводле якога дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. 

«У сувязi з павелiчэннем зваротаў, звязаных з вырабам ваенных бiлетаў на дзвюх мовах — рускай i беларускай, тлумачым.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. №3094-XІ «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.

Артыкул 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» вызначае, што ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь ужываюцца беларуская і (або) руская мовы.

Ваенны бiлет з'яўляецца дакументам, якi сведчыць пра дачыненне грамадзянiна да выканання воiнскага абавязку, i не з'яўляецца пасведчаннем асобы. 

(Далей чамусьці ідзе пасаж пра галоўнакамандуючага, які «абараняе каштоўнасці нашага народа».)

Iнфармацыя пра неабходнасць вырабаў ваенных бiлетаў прынята да ведама, i ў Мiнiстэрстве абароны працягваецца работа па ўдакладненнi фармату i зместу ваеннага бiлета», — гаворыцца ў заяве.

«Канкрэтны адказ на пытанне так і не быў дадзены: ці з’явіцца беларускай мова на беларускіх вайсковых білетах? — наракае прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «Умовы для мовы» Ігар Случак, — Спадзяюся, здаровы сэнс пераможа і ўжо з гэтага года мы пабачым калі не беларускамоўныя, то двухмоўныя дакументы беларускага вайскоўца».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Васпан / Адказаць
19.03.2020 / 11:33
Дай Бог каб адбылося. Нашыя вайскоўцы павінны быць патрыётамі Беларусі у першую чаргу.
4
LitvinM / Адказаць
19.03.2020 / 11:42
Звычайны акупацыйны адказ.
4
NavuchencaBK / Адказаць
19.03.2020 / 11:57
Каляністы чытаць ня змогуць хто з рабоў на што здольны.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру