19.03.2020 / 12:05

«Нашы браты там сядзяць»: Лукашэнка даручыў дапамагчы расіянам вярнуцца з Польшчы на ​​радзіму 30

Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, даручыў дапамагчы засеўшым у Польшчы расіянам вярнуцца на радзіму, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што краіны ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса зачынілі свае межы, спрабуючы засцерагчыся ад ўвозу інфекцыі. На думку Лукашэнкі, такія рашэнні не пазбаўляюць ад праблемы і штучна ствараюць сітуацыю, калі чалавек не можа трапіць дадому.

«Вазьміце расіянаў, якія сёння ў Польшчы: яны не могуць выехаць у Расію. Калі ля нашых межаў сабралася пэўная колькасць расіянаў, Ігар Пятровіч, вам персанальнае даручэнне: прыцягвайце каго хочаце, але трэба вывезці расіянаў з Польшчы і дапамагчы ім дабрацца на радзіму», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергяенкі.

«Гэта не справа, што нашы браты там сядзяць, зразумела, у якой сітуацыі. Трэба ім дапамагчы, як бы ў нас ні складваліся адносіны з расійскімі ўладамі. Людзі ні ў чым не вінаватыя», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён даручыў прыцягнуць да вырашэння гэтага пытання Міністэрства замежных спраў і праваахоўныя структуры. «Няхай дапамогуць расіянам пакінуць Польшчу. Вывезці іх на радзіму, калі расіяне (расійскія ўлады — БЕЛТА) не могуць там разабрацца», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Авіякампанія «Расія» не пусціла на борт кампанію беларусаў, якія вярталіся з Тайланда транзітам праз Маскву

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Брыдкая пачвара / Адказаць
19.03.2020 / 12:10
А сваіх грамадзян вывазіць спрабаваць не думае? Гэты п.....ц. Вывезці расейцаў з Польшчы ,каб патроліць расейскія улады.
2
Дед Мороз / Адказаць
19.03.2020 / 12:16
Дичь какая то :)
У РФ с Польшей приблизительно 200 км своя граница....
Пусть так называемые "скрэпныя братья" и едут в Кёнигсберг.
4
Лях / Адказаць
19.03.2020 / 12:20
Цьфу.. Аж брыдка стала, лепш бы не чытау гэты артыкль
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру