Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час нарады па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, піша sb.by.

— Мы ўвялі даўно (больш за 2 месяцаў таму), калі толькі пачалася гэтая зараза, на мяжы кантроль. Унутры краіны — кантроль. Толькі якое падазрэнне — кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў мы правяралі і ізалявалі нават. Сёння мы назіраем каля 2 тысяч чалавек. Проста назіраем: мы баімся, каб у іх там не было нейкай заразы.

Лукашэнка ўдакладніў, што каля 3 тысяч чалавек, за якімі назіралі дактары, аказаліся здаровымі.

— І вось таму кітайцы нам кажуць, што не трэба залішне каранцініць, бо гэта вынікаў не дае. І наш вопыт гэта пацвярджае: 3 тысячы чалавек назіралі — 3 тысячы здаровыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0