Напярэдадні нацыянальнага свята мэтр ахраніцельнай журналістыкі Аляксандр Зімоўскі выступіў з чарговым артыкулам на naviny.by. Плача Барыс Тумар.

Аляксандр Зімоўскі мае ўнікальны дар. Ён здольны напісаць артыкул да 25 Сакавіка, ні разу не назваўшы гэтага свята, і пры гэтым данесці ўсе неабходныя пасланні да ўсіх патрэбных адрасатаў. Пасланне міру і спакою да тых, хто гэтага свята не ведае. Пасланне жывой зацікаўленасці еўрапейскай тэматыкай да прыязнага замежнага чытача. І расплюшчыць вочы нам, тым, для каго Дзень Волі — радасны дзень. Дзякуючы тав.Зімоўскаму мы цяпер ведаем, каму выгадна, каб мы не сядзелі па хатах як мышы пад мятлою, а выходзілі ў Дзень Волі на вуліцы: «скромным трудолюбивым спецам по борьбе с режимом», «держателям фондов и материальных активов», «политикам‑восьмидерастам» (якая непавага да ўсенароднаабранага), чые «шансы на карьеру (и без того призрачные) вдруг стали превращаться в пыль».

Бліскучы артыкул!

Зімоўскі валодае не толькі шэрагам унікальных прыёмаў прапаганды і контрпрапаганды. Ён валодае яшчэ і замежнымі мовамі.
У прыватнасці, ён ведае беларускія словы «ганьба», «панове», «пачэсны пасад мiж народамi», прыгожае, доўгае нямецкае слова «Realpolitik» і нават заграбісты ангельскі тэрмін «Soft Power&Prosperity».

На якім жа курсе лекцый даюць такую цудоўную адукацыю? Па якіх методыках вучыўся аўтар гаварыць — а ён, у адрозненне ад мсье Журдэна, умее выражаць свае думкі не толькі прозай, але і вершамі?

«Утекает виски понемногу,//Сквозь туман брюссельский мальчик с..т.//Ночь тиха, лишь НАТО внемлет Богу,//С Позняком Лебедько говорит».

Досыць замяніць прозвішча персанажа 1 на Кісяля, а прозвішча персанажа 2 на аўтара гэтага артыкулу, успомніць драматычны лёс намесніка сп.Зімоўскага вельмішаноўнага тав.Азаронка, які не вытрымаў сутыкнення са спакусамі бялградскіх начэй, і Вам адкрыецца сакрэт майстэрства ахраніцельных (охранітельных) журналістаў.

Між тым увагу

звяртае не толькі сам артыкул, але і каментары да яго.
Як вам вядома, апошнім часам на форумах і ў абмеркаваннях з нязменнай фантазіяй удзельнічаюць, загрыміраваўшыся пад нефармалаў, сціплыя працаўнікі тылу кшталту вось гэтага (правапіс захаваны):

«Был в Польше.Был разговор о нашей «оппозиции»с представителями различных структур(и чиновники,и силовики,и торговцы,и простые люди).Все улыбаются,а силовики смеюццо!Особенно сильный смех раздался,когда заговорили о БОрис.Имея з/п 10.000 далярау,можно и пошуметь в Беларуси.На мой вопрос,а нах.платите,ответили:приказывают.Правда,моск уже включилсо.Увольнение Агнешки и чинуши из Мида,тому подтверждение.

А вообще,поляки,да и фся Европа нас ждут,а ненужную оппозицию не ждут».

О так, у Еўропе вас жджуць. Жыць без вас не могуць. Раскайваюцца, што не вывучылі матэрыялаў Трэцяга ўсебеларускага народнага сходу. Просяць Зімоўскага выступіць з лекцыямі.

Чэхія і Польшча, Літва і Швецыя, Фінляндыя і іншыя палітычныя банкруты рыхтуюць звароты на адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Ўзброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, старшыні Вышэйшага Дзяржаўнага Савету Саюзу Беларусі і Расіі, старшыні Нацыянальнага Алімпійскага Камітэту Рэспублікі Беларусь аб прызнанні сваіх дэкларацый аб незалежнасці страціўшымі сілу, уступленні ў склад Саюзу Беларусі і Расіі і пераносе сваіх Дзён Волі на Дзень вызвалення Хельсінкі ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў.

Бедная, бедная апазіцыя пасля гэтага. Бедная, бедная бабуля Лета, што выходзіць на Дзень Волі з бел‑чырвона‑белым сцягам. Усё яе жыццё пайшло кату пад хвост: «пятнадцать лет прожиты правильно, но зря». Яна ж думала, што знясе Еўропа «мощной струёй последнюю диктатуру Европы и её охранителей» і ператворыцца тая плынь «в золотой ливень политических дивидендов». А тут такі аблом. Плача спадарыня Лета. Плачу і я,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?