У адрозьненьні ад мінулых гадоў, сёлета Дзень Волі публічна адзначацца ня будзе, бо ў сьвеце гуляе эпідэмія каранавірусу.

Акцыя Arche дапаможа адзначыць гэтае сьвята прыватна, у коле сям'і і знаёмых.

Прапанаваныя гістарычныя выданьні даюць цэльную карціну падзей, узбагачаюць новымі ведамі, якія вытрымаюць праверку пры кожным сутыкненьні з хлусьнёю ды маніпуляцыяй.

Па акцыі даступныя 8 папяровых і 11 электронных пазіцый па зьніжаных цэнах. Сярод іх — кніга прафэсара Беластоцкага ўнівэрсытэту Алега Латышонка «Жаўнеры БНР», кніга «Балахоўцы. Сведчанні, дакументы, даследаванні», манаграфія дасьледніцы з Торуньскага ўнівэрсытэту Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918-1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» і іншыя ўнікальныя выданні.

Яны стануць добрым падарункам для вас і вашых блізкіх!

Пабачыць поўны спіс выданняў і даведацца, як іх атрымаць, можна на сайце Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0