19.03.2020 / 15:10

Сіноптыкі прагназуюць пахаладанне на выходныя. Прычым месцамі істотнае 2

У пятніцу, 20 сакавіка, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. На дарогах месцамі галалёдзіца. Уначы складзе ад мінус 4 да +2, удзень — +6-12, піша БелТА.

У суботу следам за франтальным раздзелам пачне паступаць паветраная маса з паўночных шырот. Уначы ад мінус 4 да +3, па поўначы — да мінус 6. Удзень 0..+7. З-за парывістага паўночнага ветру дзённая тэмпература будзе адчувацца як 1-6 градусаў марозу.

У нядзелю, 22 сакавіка, уладу над надвор'ем Беларусі паступова возьме халодны паўночна-атлантычны антыцыклон, што перамяшчаецца з тэрыторыі Швецыі на краіны Балтыі.

Ноччу будзе 2-8 градусаў марозу, у паўночных раёнах пры праясненнях — да мінус 10 градусаў.

Удзень будзе ад -2 да +4. У асноўным будзе без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе краіны чакаецца невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні парывісты, з-за чаго камфортнасць надвор'я будзе нізкай.

Надвор'е Беларусі застанецца пад уплывам халоднага антыцыклону і ў першай палове наступнага тыдня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Святлана / Адказаць
19.03.2020 / 15:27
Ну вось.... Калі мароз быў патрэбен, яго не было. Хутчэй за ўсё канец сакавіка і красавік будуь халоднымі...
3
Жвір / Адказаць
19.03.2020 / 16:36
Святлана,
Хутчэй за ўсё канец сакавіка і красавік будуь халоднымі...
https://nn.by/?c=ar&i=248219
Što za piesymizm ? Surok kali jašče pradviasciū ranniuju viasnu ...  Značyc` tak tamu i byc`,.. jon liepš viedaje !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру