19.03.2020 / 15:33

Мінчанка скрала чужога сабаку, бо ейнаму сабаку было сумна 2

Здарэнне адбылося каля адной з крам у Заводскім раёне, паведамляе гарадская міліцыя.

19-гадовы хлопец пайшоў у супермаркет па прадукты і прывязаў свайго сабаку да парэнчаў. Праз нейкі час да жывёлы падышла жанчына. Пастаяўшы некалькі хвілін каля шпіца, яна зняла з сабакі ланцужок i знесла сабаку ў невядомым кірунку.

Гаспадар неадкладна звярнуўся ў міліцыю. Правёўшы шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і вывучыўшы запісы з камер відэаназірання, супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі асобу выкрадальніцы. Ёю аказалася 41-гадовая раней не судзімая мінчанка.

Жанчына патлумачыла праваахоўнікам, што ў яе дома жыве нямецкая аўчарка, і, каб сабака не сумаваў, яна прынесла дадому чатырохногага «сябра» з вуліцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Жвір / Адказаць
19.03.2020 / 15:51
каб сабака не сумаваў, яна прынесла дадому чатырохногага «сябра» з вуліцы.
Što ž jana za haspadynia takaja, što navat sabaku razviesialic` nia moža ?
0
Святлана / Адказаць
19.03.2020 / 21:25
Каранавірус галаўнога мозгу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру