19.03.2020 / 15:44

Знакаміты беларускі футбаліст заклікаў адмовіцца ад поціску рук на час эпідэміі 1

Былы гулец зборнай Беларусі Віталь Кутузаў заклікаў адмовіцца ад паціскання рук у чэмпіянаце краіны па футболе.

«Не. Беражыце сябе хлопцы, сваіх блізкіх. Адмовімся ад нікому не патрэбных, завучаных рытуалаў! Гэта не страх, не паніка, проста жаданне захаваць здароўе. Спадзяюся, усё пад кантролем, і ўсе будуць жывыя і здаровыя!» — напісаў Кутузаў у сваім інстаграме.

Нагадаем, што сёння стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Толькі ў Беларусі і Турцыі чэмпіянат не перанесены ці не адменены з-за небяспекі каранавіруса.

Чытайце таксама:

Каранавірус, рэбрэндынг і праблемы «цукровых» клубаў. З чым стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Алесь Тыбульскi / Адказаць
19.03.2020 / 16:32
Яшчэ да мяча не дакранацца ( ён жа агульны) ні нагамі, ні галавой...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру