19.03.2020 / 16:18

Нацбанк патлумачыў сітуацыю на фінансавым рынку. Тры тэзісы 12

Нацбанк патлумачыў, з чым звязаны цяжкасці па продажы даляраў у абменніках. 

Нацбанк адрэагаваў на сітуацыю на фінансавым рынку Беларусі афіцыйным каментаром.

Вось яго тэзісы.

1. У Беларусі захоўваецца плаваючы курс рубля. Таму калі рубель будзе натуральна абясцэньвацца, то даляр і еўра будзе настолькі ж натуральна расці.

Аднак каб скачкі не былі занадта моцныя, часам Нацбанк усё ж будзе ўдзельнічаць у таргах. У прыватнасці, Нацбанк ужо ўкідваў нейкую валюту на таргі. Гатовы рэагаваць і надалей.

2. Стаўкі па дэпазітах часова адпраўляюць у свабоднае плаванне. Стаўкі па крэдытах застаюцца ранейшымі.

3. Наяўных даляраў у абменніках можа не хапаць, бо складана даставіць даляры з ЗША праз каранавірус. Але абмежаванняў па куплі няма. Калі хочаце, бярыце еўра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Дед Мороз / Адказаць
19.03.2020 / 16:34
"2. Стаўкі па дэпазітах часова адпраўляюць у свабоднае плаванне. Стаўкі па дэпазітах застаюцца ранейшымі."

Наверное что то про кредиты имелось ввиду?!

https://nn.by/?c=ar&i=248227"
2
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
19.03.2020 / 16:53
А той самалёт з далярамi, пра якi распавядаў калiсьцi Пракаповiч, ужо прыляцеў?
11
Иван К. / Адказаць
19.03.2020 / 16:59
"Наличных долларов в обменниках может не хватать, так как сложно доставить доллары из США ввиду пандемии коронавируса." 

Смехопанорма  На кого это рассчитано?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру