19.03.2020 / 17:20

«Нават у страшным сне не маглі ўявіць». Расійскі нафтавік назваў цэны на нафту катастрафічнымі 22

Саўладальнік і віцэ-прэзідэнт расійскай кампаніі Лукойл Леанід Фядун лічыць цэны на нафту, якія ўчора апусціліся ніжэй за $25 за бараль, катастрафічнымі. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю РБК.

На думку Федуна, галоўная прычына абвалу нафтавых каціровак — развал здзелкі АПЕК+ аб скарачэнні здабычы нафты і нарошчванне здабычы асноўнымі краінамі-экспарцёрамі.

«Так, цяпер каранавірус ударыў па эканоміцы. Але той нафтавы шок, які адбыўся, ён дае цану прыкладна, па нашых падліках, ад $20 да $25 мінус ад цяперашняй цаны», — сказаў саўладальнік Лукойла. Ён дадаў, што калі б бакам удалося дамовіцца аб працягу здзелкі, то бараль нафты зараз каштаваў бы каля $50.

Па словах Федуна, на нарадзе нафтавікоў з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, якая адбылася за некалькі дзён да развалу пагаднення АПЕК+, «ніякая ідэя аб выхадзе [Расіі] з угоды не абмяркоўвалася».

«Хоць я ведаю, што асобныя дзяржаўныя кампаніі яе [ідэю аб выхадзе са здзелкі АПЕК+] актыўна лабіравалі. Нават тыя, хто лабіравалі, не маглі сабе ў страшным сне ўявіць, што будуць прадаваць нафту па $25», — адзначыў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Алесь Белы / Адказаць
19.03.2020 / 17:31
Сечына ўзнагародзіць чарговым званнем Героя Расіі!
3
любите родину мать вашу / Адказаць
19.03.2020 / 17:33
а што вы думалі, рускія сьпіцыялісты? што ваш прэз - валадар усяго сьвету? дык вось хрэн вам, як аказалася! вы ў сьвеце - нуль, ніхто. і вашыя дывідэнты цалкам залежаць ад волі мацнешых дзяржаваў. захацелі - дазволілі вам, не захацелі - плач і пакутуй! паспрабавалі залупіцца з імі, дык, як той казаў -  атрымай зьвязда на... чай(гарбату - па беларуску)
7
Кажыма праўду / Адказаць
19.03.2020 / 17:34
«Расея будзе цвісці і пры $8 за бонду» (c). Бывай, зацвілая Расея...

Квітней, Беларусь!
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру