19.03.2020 / 18:03

Прэм'ер Нідэрландаў: Супакойцеся, туалетнай паперы нам хопіць на 10 гадоў 5

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ запэўніў грамадзян, што ім не варта скупляць рулоны туалетнай паперы ў празмерных аб'ёмах, бо запасаў гэтага тавару краіне хопіць на 10 гадоў, паведамляе Reuters.

Нідэрландскі кіраўнік урада Марк Рутэ ў чацвер наведаў супермаркет у Гаазе, каб пагаварыць з супрацоўнікамі крамы і распытаць у іх, як ім ўдаецца справіцца са спажывецкай панікай.

Праходзячы праз супермаркет, Рутэ пагутарыў з пакупнікамі, заклікаючы іх трымацца на адлегласці 1,5 метра адно ад аднаго. А таксама — не скупляць туалетную паперу.

«Мы можам спаражняцца 10 гадоў», — сказаў нідэрландскі прэм'ер і засмяяўся.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Зiма / Адказаць
19.03.2020 / 18:41
А навошта iм столькi. Прауда што на аднаго чыхнуушага 10 абдзелаушыхся.
2
Алёна К. / Адказаць
19.03.2020 / 20:14
Жарт ужо на гэтую тэму ёсць: іншапланецяне прыляцелі на Зямлю і бачуць, што ўсе людзі вымерлі, але адзін другому кажа: о глянь, якія чыстыя ў людзей ж...
4
партисаниваноф / Адказаць
19.03.2020 / 21:13
Нам гэтага не зразумець. Прынамси пакуль будзе иснаваць дабравольна- прынудзицельная падписка на дзяржауныя выданни.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру