У ЗША вырашылі раздаць дарослым грамадзянам па 1000 даляраў і па 500 даляраў на дзіця з-за каранвіруса на працягу трох тыдняў. Такое рашэнне прыняла адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа, паведаміў міністр фінансаў краіны Стывен Мнучын у інтэрв'ю Fox Business.

Белы дом плануе вылучыць на выплаты грамадзянам 500 мільярдаў даляраў. Гэта зроблена для падтрымкі эканомікі ЗША ў сітуацыі пандэміі. Пры гэтым адзначаецца, што, калі праз тры тыдні крызіс не пойдзе на спад, грамадзяне зноў атрымаюць такія ж выплаты. Цяпер ідзе ўзгадненне выдзялення сумы з Кангрэсам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0