У Брытаніі папрасілі вярнуцца на працу дактароў на пенсіі, каб дапамагчы ў барацьбе з каранавірусам, паведамляе «Бі-бі-сі».

Кіраўніцтва Нацыянальнай сістэмы аховы здароўя (NHS) Англіі і Уэльса накіравала лісты 65 тыс. дактароў і медсясцёр з заклікам «супрацьстаяць самай маштабнай пагрозе здароўю» насельніцтва. Раней да такой жа меры звярнуліся ў Шатландыі.

Заклік тычыцца медыцынскіх работнікаў, якія пакінулі прафесію на працягу апошніх трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0