З улікам аналізу транспартных патокаў, навучальныя заняткі, як правіла, будуць пачынацца з 9.30-10.00 штодня, паведамляе Мінадукацыі ў сваім тэлеграм-канале.

Пры гэтым праводзіўся дэталёвы аналіз: прымалася пад увагу месцазнаходжанне навучальных карпусоў, а таксама месца пражывання студэнтаў.

Акрамя таго, на ўзроўні ўніверсітэтаў арганізавалі неабходныя часавыя разрывы ​​паміж першай і другой зменамі навучання для таго, каб мінімізаваць «накладанні» патокаў студэнтаў.

Такія дзеянні зробленыя і рэалізаваныя не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх гарадах, дзе ёсць ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0