«Урад прадэманстраваў сваю поўную няздольнасць зрабіць адэкватныя захады для таго, каб супрацьстаяць імкліваму распаўсюджванню пандэміі ў Беларусі. Міністэрства аховы здароўя, міністэрства адукацыі, іншыя ўстановы выконваюць не свой прафесійны абавязак, а загады зверху, пазбаўляючы людзей дакладнай i рэгулярнай інфармацыі пра каранавірус і яго распаўсюд у Беларусі», — перакананыя аўтары звароту. 

Якія меры неадкладна патрабуюць увесці з 23 сакавіка па 5 красавіка падпісанты?

— адмовіцца ад удзелу ва ўсялякіх масавых мерапрыемствах;

— не адпраўляць дзяцей у яслі, дзіцячыя садкі, школы ды іншыя навучальныя ўстановы;

— не наведваць універсітэты, патрабаваць ад кіраўніцтва навучальных устаноў увядзення дыстанцыйнага навучання;

— звесці свае сацыяльныя кантакты да мінімуму. У многіх краінах апраўданым падчас каранціну з'яўляецца выхад з дому толькі ў прадуктовую краму ці аптэку;

— забяспечыць самаізаляцыю і выкананне санітарных правілаў, праводзіць дбайную дэзінфекцыю месцаў пражывання, асабліва інтэрнатаў.

«Мы можам і павінны самі паклапаціцца пра сябе, пра сваіх родных і блізкіх, надаць асаблівую ўвагу нашым пажылым сваякам», — нагадваюць аўтары звароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0