20.03.2020 / 16:59

Netflix і YouTube часова зніжаюць якасць відэа. Праз каранавірус 1

Стрымінгавы сэрвіс Netflix абвясціў, што паніжае якасць сваіх трансляцый у Еўропе на найбліжэйшыя 30 дзён, каб знізіць нагрузку на інтэрнэт-правайдараў, піша BBC.

Колькасць карыстальнікаў Netflix шматразова ўзрасла ў сувязі з тым, што мільёны людзей у еўрапейскіх краінах сядзяць у самаізаляцыі з-за эпідэміі каранавіруса.

Прадстаўнікі сэрвісу кажуць, што паніжэнне якасці паменшыць аб'ёмы спажыванага трафіку на 25%, пры гэтым гледачы асаблівай розніцы не заўважаць.

Тэхнічна гэта адбудзецца за кошт паніжэння якасці відэаструменя (бітрэйту). Чым вышэйшы бітрэйт, тым лепшая якасць гуку або выявы, але і большы аб'ём файла.

Пра сваё рашэнне Netflix абвясціў пасля кансультацыі з кіраўнікамі шэрагу еўрапейскіх структур.

Гэта дапаможа забяспечыць больш якасную працу інтэрнэту на ўвесь перыяд крызісу, звязанага з Covid-19.

Як паведамлялася, відэахостынг YouTube таксама заявіў аб рашэнні паступіцца якасцю выявы ў агульных інтарэсах.

У агляднай будучыні ўсе відэа на YouTube па змоўчанні будуць транслявацца ў стандартнай якасці.

Нагрузка на інтэрнэт-правайдараў ва ўсім свеце значна ўзрасла пасля таго, як многія кампаніі перайшлі на дыстанцыйную працу і людзі амаль перасталі выходзіць з дому.

2
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
20.03.2020 / 17:35
Причём тут вирус?! Они и так на наших просмотрах хорошо заробатывают. Оптоволокно надо больше пралаживать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру