У сталіцы арганізуюць мабільныя брыгады сацыяльных работнікаў для адзінокіх пажылых грамадзян, паведамілі БелТА ў Мінскім гарадскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей.
«У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне ў Мінску будуць працаваць мабільныя брыгады сацыяльных работнікаў па дастаўцы прадуктаў і лекаў дадому адзінокім пажылым грамадзянам», — растлумачылі ва ўстанове.
Заяўкі прымаюцца па тэлефонах: 317-32-32, (029) 367-32-32 (маб.), а таксама па тэлефонах тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінска:
Заводскі раён — 270-03-54; 304-01-74;
Ленінскі раён — 317-48-23; 395-40-83;
Маскоўскі раён — 372-31-14;
Кастрычніцкі раён — 358-74-24; 354-60-28;
Партызанскі раён — 248-25-52;
Першамайскі раён — 272-48-26; 255-61-89;
Савецкі раён — 316-40-15; 234-47-68;
Фрунзенскі раён — 396-98-01;
Цэнтральны раён — 305-68-30; (044) 778-96-89 (маб.).