20.03.2020 / 19:48

Супрацоўнікі ДАІ з пагоняй затрымалі кіроўцу мікрааўтобуса ВІДЭА 1

Супрацоўнікі ДАІ ў Мінску затрымалі парушальніка правіл дарожнага руху на скрадзеным фургоне.

Сёння каля 4.00 у Мінску кіроўца аўтамабіля «Фольксваген LT» не выканаў патрабавання супрацоўніка ДАІ аб спыненні. Экіпаж пачаў пераслед. Сыходзячы ад пагоні, кіроўца груба парушаў правілы і неаднаразова ствараў пагрозу астатнім удзельнікам дарожнага руху. А на вуліцы Кіжаватава сутыкнуўся са службовым аўтамабілем.

Да пераследу падключыліся іншыя экіпажы ДАІ. Выехаўшы на Слуцкую шашу, парушальнік не зніжаў хуткасці і не даваў яго абагнаць. Аднак адзін з экіпажаў неўзабаве апярэдзіў фургон і кінуў на дарогу так званага «вожыка». Наехаўшы на яго, кіроўца «Фальксвагена LT» не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Парушальніка затрымалі і даставілі ў бальніцу.

Як аказалася, за рулём знаходзіўся 24-гадовы неаднаразова судзімы жыхар Брэсцкай вобласці. Высветлілася, што аўтамабіль быў скрадзены з вуліцы Цімашэнкі, пра што ўладальнік пазней паведаміў у Фрунзенскае РУУС Мінска.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Вітольд / Адказаць
20.03.2020 / 21:05
Калі прачытаў загаловак:" Супрацоўнікі ДАІ з пагоняй...", то першая думка, якая прыйшла да галавы:"Жыве Беларусь!" )))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру