20.03.2020 / 19:53

І чэмпіён Беларусі не здолеў выйграць у першым туры 1

19 сакавіка ў Беларусі пачаўся чэмпіянат краіны па футболе. Гэта адзінае першынство ў Еўропе, што не скасавалі. Усе краіны перапынілі чэмпіянаты з-за пагрозы каранавіруса. А ў Беларусі праводзіцца, прычым нават з гледачамі.

Учора БАТЭ прайграла ў Мінску «Энергетыку» (1:3), а «Шахцёр» саступіў жодзінскаму «Тарпеда» (0:1).

Сёння ў барацьбу ўступіў чэмпіён Беларусі брэсцкае «Дынама». А яно не змагло перайграць на сваім полі дэбютантаў са «Смалявічаў» — 1:1. Прычым Брэст прайграваў 0:1.

А 20-й гадзіне пачнецца матч «Дынама» Мінск — «Рух». Але не «За Свабоду» — гэта каманда з Брэста. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Базілеўсавіч / Адказаць
21.03.2020 / 07:53
Але пажартаваў дасціпны аўтар
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру