20.03.2020 / 21:53

У чэмпіянаце Беларусі па футболе грымнула чарговая сенсацыя. Ды яшчэ якая 11

У чацвер стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У першым туры здарылася некалькі сенсацый. БАТЭ ў чацвер прайграў у гасцях «Энергетыку» 1:3, а чэмпіён-2019 брэсцкае «Дынама» на сваім полі ў пятніцу згуляла ўнічыю з дэбютантам «Смалявічамі» (1:1).

Вечарам у пятніцу мінскае «Дынама» на сваім стадыёне прайграла абсалютнаму навічку вышэйшай лігі брэсцкаму «Руху» з лікам 0:1. Гол забіў Аляксей Коўтун.

«Рух» быў адроджаны ў 2016 годзе на базе фанатаў брэсцкага «Дынама». Лічыўся да мінулага года фарм-клубам «Дынама». У 2017-м выйграў першынство вобласці, у 2018-м — другую лігу, а 2019-м у першынстве першай лігі фінішаваў трэцім і ў стыкавых матчах заваяваў права гуляць у элітным дывізіёне.

Чэмпіянат Беларусі па футболе — адзіны чэмпіянат у Еўропе, які праводзіцца. Ва ўсіх астатніх краінах яны былі прыпыненыя з-за пагрозы каранавіруса. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Мацей Бурачок / Адказаць
20.03.2020 / 22:17
а чему удивлятся ?
12
Свободный / Адказаць
20.03.2020 / 22:54
Этим "хфутбалистам" только в дворовый футбол с пацанами гонять тьфу
1
Niemand / Адказаць
20.03.2020 / 23:03
!!!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру