20.03.2020 / 22:20

Расійскае і ўкраінскае ТБ будуць паказваць футбольны чэмпіянат Беларусі — адзіны няспынены ў Еўропе 16

Расійскі спартыўны канал «Матч ТВ» набыў правы на паказ матчаў чэмпіянату Беларусі па футболе. У сетцы вяшчання канала «Футбол 1» ужо ёсць спіс матчаў.

Раней паведамлялася пра тое, што ўкраінскі канал «Спорт 1» таксама купіў правы на паказ матчаў вышэйшай лігі ЧБ.

Чэмпіянат Беларусі — адзіны ў Еўропе футбольны турнір, які не быў перанесены праз каранавірус.

Фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
20.03.2020 / 22:24
Не было шчасця ды няшчасце дапамагло. Букмекеры па ўсім свеце моляцца на АБФФ.
7
Алесь Тыбульскi / Адказаць
20.03.2020 / 22:34
Здаецца да 1 красавіка яшчэ далёка! Што за лухта? Ці на безрыб'е і рак рыба?
2
LitvinM / Адказаць
20.03.2020 / 22:42
Ну вось - будзе прыбытак ))))
Сьмех сьмехам, але сапраўды акрамя нашага і глядзець ЗУСІМ няма чаго
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру