Гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус заклікаў людзей адмовіцца ад алкаголю і цыгарэт, каб больш эфектыўна супрацьстаяць COVID-19.

«Па-першае, ешце пажыўную і здаровую ежу, якая дапаможа вашай імуннай сістэме функцыянаваць належным чынам. Па-другое, скараціце спажыванне алкаголю і пазбягайце салодкіх напояў», — заявіў Гебрэесус.

Ён таксама заклікаў адмовіцца ад курэння, якое павышае рызыку сур'ёзных захворванняў, калі вы інфікаваныя COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0