21.03.2020 / 10:53

Колькасць пнеўманій у Маскве ў студзені вырасла на 1860. Улады: «Не звязана з каранавірусам» 12

Першы мабільны пункт праверкі на каранавірус адкрыўся ў аэрапорце Пулкава пад Пецярбургам. Экспрэс-тэсты робяць проста на месцы. Фота Fontanka.ru

Трывогу забіла кіраўніца незалежнага прафсаюза медработнікаў Расіі Анастасія Васільева. Расстат зафіксаваў рост выпадкаў пнеўманіі ў Маскве ў студзені з 5058 у 2019 годзе да 6921 у 2020-м. 

Пры гэтым няма ніякіх відавочных падстаў для такога росту. Сезонная эпідэмія ВРВІ і грыпу гэтай зімой была слабая, бо надвор'е трымалася стабільна цёплае. А ў цэлым па Расіі колькасць пнеўманій заставалася на ўзроўні мінулага года.

Ці не звязаны студзеньскі скачок пнеўманій у Маскве з кітайскім каранавірусам, які менавіта ў студзені пачаў распаўсюджванне па свеце? Менавіта Масква мае цесныя камерцыйныя сувязі з Кітаем, у Маскве знаходзяцца гіганцкія гуртовыя і рознічныя рынкі, якія забяспечваюцца прадукцыяй з Кітая.

Прызнаць гэты факт — было б раўназначна прызнанню, што ў Расіі прамаргалі першую хвалю каранавіруса. Вірус з Масквы не мог не трапіць у Беларусь, звязанай з расійскай сталіцай дзясяткамі цягнікоў і авіярэйсаў.

Медычныя ўлады Масквы абвяргаюць: гэта іншыя пнеўманіі, з каранавірусам не звязаныя. Больш за тое, уласная статыстыка маскоўскага ўпраўлення аховы здароўя і росту не фіксуе, а наадварот, назірае зніжэнне адпаведна на 8% і 7% проці мінулага года. Гэта быў проста статыстычны збой у сістэме Расстата.

Атмасфера недаверу характэрная не толькі для Расіі, але і для іншых аўтарытарных і дыктатарскіх рэжымаў. Людзі баяцца, што ўлады ў гэтых краінах думаюць не столькі пра мінімізацыю маштабаў эпідэміі, колькі пра тое, каб статыстыка выглядала лепш, чым у іншых краінах.

Падазрэнне ў навукоўцаў выклікала таксама статыстыка ў Іране і Кітаі. 

Усяго па стане на 20 сакавіка ў свеце ад каранавіруса памерла больш за 11 тысяч чалавек. Смяротнасць асабліва высокая ў людзей, старэйшых за 60 і, асабліва, за 80 гадоў. Мужчыны паміраюць удвая часцей за жанчын, выявілі эпідэміёлагі на аснове аналізу статыстыкі Кітая.

Другая хваля каранавіруса прымусіла расійскія ўлады паставіцца да яго ўсур'ёз. Расія закрыла свае межы, інфармацыя пра хваробу выйшла на першыя старонкі расійскіх СМІ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Сяргей Гезгала

2
Снова Йа / Адказаць
21.03.2020 / 10:59
При такой тёплой зиме, конечно не связано!...
4
любите родину мать вашу / Адказаць
21.03.2020 / 11:26
дык ў мацкве кітайцы заўсёды "нагамі дзьверы адчынялі"! невядома, каго там бывала больш? таму лічбы, агучаныя Салаўём - 1600 сьмярцей ад каранавірусу ў расеі вельмі стасуюцца з лічбай "1860". канешне, "выпадковасьці выпадаюць. але гэта - выпадковасьць"! 
4
вусцішны троль / Адказаць
21.03.2020 / 11:48
Расея - гэта наследніца саўка, і чакаць ад яе іншага, акрамя хлусні, не варта. Тым больш пры кіраванні абнуліўшагася чэкіста, тым больш перад плебісцытам у дзень маўзалейнага юбеляра, тым больш перад чарговым ‘победобесіем’! Пагэтаму будуць спісваць на пнеўманію, запаленне і іншыя спадарожныя захворванні, асабліва для людзей сталага веку - бо хто дажыў да пенсіі - лічыцца ледзь не героем. А смерць у 70 там успрымаецца “нормай” - ніхто і правяраць не будзе - спішуць на ўзрост... на збой у сістэме Расстата... бо цана чалавечага жыцця ў імперыях роўная сабекошту кулі.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру