21.03.2020 / 12:27

Лукашэнка пра смерць жанчыны ў Віцебску: Неабходна разабрацца з нягоднікамі, якія ўкідваюць гэтыя фэйкі 49

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе ў Палацы Незалежнасці запатрабаваў разабрацца з «распаўсюджвальнікамі фэйкаў» пра смерці з-за каранавіруса, перадае БелТА.

«Валерый Паўлавіч [старшыня КДБ Вакульчык], ужо хопіць на гэта глядзець. Трэба добра прайсціся па гэтых сайтах, каналах. Загінула жанчына ў Віцебску — ніякага там каранавіруса, і пасля гібелі ўзялі аналізы некалькі разоў. Мне дакладваюць па кожным выпадку падобных смерцяў. Няма, узялі, раскаталі, што загінула нібыта ад каранавіруса. Для чаго? Каб стварыць паніку», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што неабходна разабрацца з «нягоднікамі, якія ўкідваюць гэтыя фэйкі». «Навошта яны людзей атручваюць?» — спытаў ён.

Чытайце таксама: У Віцебску памерла 58-гадовая жанчына з пнеўманіяй. Сваякі: У яе быў каранавірус. Мінздароўя: Covid-19 не было

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
litwin / Адказаць
21.03.2020 / 12:31
Радиостанция "Эхо Москвы" по требованию Роскомнадзора удалила расшифровку и запись эфира программы "Особое мнение", которая был посвящена коронавирусу. Об этом сообщает The Insider со ссылкой на главного редактора сайта радиостанции Виталий Рувинский. Гость передачи политолог Валерий Соловей рассказал, что, по его информации, российские власти скрывают настоящие цифры о смертности от коронавируса. ... в России от заболевания уже умерли 1600 человек. Соловей сравнил ситуацию с информацией о распространении коронавируса в России с аварией в Чернобыле и наводнением в Крымске.


мы эўропа не азіяты таталітарныя як суседзі з азіі  , не сорамна спадары ???
6
Свободный / Адказаць
21.03.2020 / 12:33
В смысле разобраться? С кем? С родственниками которые утверждают что брали анализ? Разберитесь лучше с долларом и копеечными ЗП!!!!!!!
3
LitvinM / Адказаць
21.03.2020 / 12:35
Растраляць усіх, пасадзіць кожнага каго не растралялі, пазачыняць - усіх рваць і ў пыл трушчыць
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру