У аўторак вечарам адбылася другая фінальная сустрэча чэмпіянату Беларусі па хакеі.
Напярэдадні «Юнацтва» павяло ў серыі з «Гомелем», дзякуючы цяжкой перамозе ў овертайме — 3:2.

На гэты ж раз «рысі» дысцыплінавана сыгралі ў абароне і не дазволілі мінчанам закінуць ніводнай шайбы. Затое сам «Гомель» адзначыўся двойчы. Трапныя кідкі на рахунку Філіна і Мусіенкі — 0:2.

Лік фінальнай серыі зраўняўся — 1:1. Серыя працягнецца да чатырох перамог адной з каманд, як у Кубку Стэнлі. Наступная сустрэча пройдзе 27 сакавіка ў горадзе над Сожам.

Першая шайба ў браме

Першая шайба ў браме

За ёй другая

За ёй другая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?