21.03.2020 / 17:08

Мінчук пашкодзіў тры машыны, зняў гэта на відэа і сам прыйшоў у міліцыю 1

Студэнт каледжа зняў відэа, як наносіў удары па прыпаркаваным аўто, ноччу выклаў ролік у сацыяльную сетку, а раніцай з'явіўся з пакаяннем, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Да моманту прыходу маладога чалавека ў міліцыю яго асобу ўжо высветлілі, таму сустрэча з супрацоўнікамі для 19-гадовага хлопца была толькі пытаннем часу.

Хлопец расказаў, што 16 сакавіка ішоў дадому і стаў біць па аўтамабілях, здымаючы працэс на камеру тэлефона. Пазней загрузіў відэа ў інтэрнэт. Свае дзеянні жыхар сталіцы патлумачыў жаданнем стаць папулярным.

На месцы здарэння эксперты канфіскавалі сляды абутку з дзвярэй аднаго з аўто і зафіксавалі ўвагнутасці ад удараў. Сума шкоды высвятляецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Axel Justas / Адказаць
21.03.2020 / 20:14
.... Вось навошта? Бо ў самога грошай на машыну няма? З такім падыходам дык яшчэ доўга не будзе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру