Адбылася тэлефонная размова Сяргея Румаса і Міхаіла Мішусціна, паведамляе прэс-служба расійскага Кабінета міністраў. Прэм'еры краін абмеркавалі меры па супрацьдзеянні каранавіруснай інфекцыі, а таксама гандлёва-эканамічныя адносіны і інтэграцыйныя пытанні.

— Кіраўнікі ўрадаў адзначылі дасягненне прынцыповых дамоўленасцяў па параметрах супрацоўніцтва ў нафтавай сферы, якія ўлічваюць узаемныя інтарэсы бакоў. Рэалізацыя гэтых дамоўленасцяў дазволіць забяспечыць пастаўку расійскай нафты на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь у поўным аб'ёме і на ўзгодненых умовах, — гаворыцца ў паведамленні.

Абмяркоўваліся таксама меры па супрацьдзеянні каранавіруснай інфекцыі. Румас пазітыўна ацаніў рашэнне ўрада Расіі забяспечыць транзіт праз тэрыторыю Расіі грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца на радзіму авіяцыйным транспартам з трэціх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0