Беларуска Таццяна Івашэвіч, якая вядзе ў сваім інстаграме блог пра падарожжы, трапіла ў непрыемную сітуацыю ў В'етнаме ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.

View this post on Instagram

МЯНЕ НЕ ПУСКАЮЦЬ ДАДОМУ ⠀ Мне складана зараз скласці ўсе думкі разам і напісаць нешта зразумелае. Але я паспрабую ⠀ Я знаходжуся ў горадзе Ханой ужо некалькі дзён. Я ўжо распавядала, наколькі жорстка ўрад В’етнама вырашыў змагацца з вірусам: Машыны, якія дыстанцыйна вымяраюць тэмпературу мінакоў, вялікая колькасць вайскоўцаў, медыкі ў касцюмах хім абароны. Таксама вас прымусяць усталяваць мабільны дадатак, які будзе адсочваць вашую геалакацыю. Калі ваша тэмпература вышэй за 37.3, вас прымусова адвязуць у шпіталь ⠀ Карацей, сітуацыя ў краіне вельмі стрэсавая, і я марыла хутчэй апынуцца дома, бо ў гэтай краіне я не адчуваю сябе ў бяспецы ⠀ Мой вылет павінен быў адбыцца ў нядзелю, 22 сакавіка ў 08:55 раніцы ⠀ У пятніцу, прыкладна 22:00 да мяне ў нумар прыйшла мэнэджэрка гатэля і сказала, што я болей не магу пакідаць свой пакой. Яны атрымалі загад ад ўрада краіны і павінны ўтрымліваць мяне на карантыне да 27 сакавіка, нягледзячы на тое, што мае квіткі на самалёт набыты на 22 сакавіка ⠀ У суботу, у 08:00 раніцы я адправіла электронны ліст на пошту амбасады Беларусі ва В’етнаме. Адказу я не атрымала ⠀ Праз некалькі гадзін у мой нумар прыйшла мэнэджэрка і сказала, што ў пакоі будуць праводзіць дызінфекцыю, а мне трэба сдаць тэсты на вірус. Таксама я заўважыла, што яна мяне патаемна фатаграфавала на мабільны тэлефон ⠀ Я зайшла ў суседні пакой, дзе адбывалася тэставанне. Перада мной у чарзе была пара з Аўстрыі, мы пачалі гутарку. Паліцэйскі забараніў нам размаўляць! ⠀ Пасля таго, як я прайшла тэставанне, мяне адвялі ў мой нумар і сказалі нікуды не выходзіць. Нагадалі, што ў гатэлі ўвесь час прысутнічае паліцыя і калі я здзяйсню спробу сысці, яны прымуць меры па абмежаванню маёй свабоды ⠀ Мне дасюль ніхто нармальна не патлумачыў, чаму мяне наогул тэставалі і чаму я павінна тут знаходзіцца прымусова ⠀ На дадзены момант ніякіх захадаў для майго вызвалення дзяржава не прымае. Мне страшна. ⠀ Я змагу выйсці з нумара гатэля ўвечары 27 сакавіка, але ўсе рэйсы з Ханою адмененыя. ⠀ У амбасадзе мне паведамілі, што будзе арганізавана эвакуацыя, прыкладна ў аўторак ці сераду. Невядома з якога гораду. Адзінае, што вядома дакладна - самалёт будзе толькі адзін і для ўсіх месца не хопіць

A post shared by Таццянка | Блогер | Мінск (@letytsennik) on

Яна знаходзіцца ў горадзе Ханой ужо некалькі дзён.

Урад В’етнама вырашыў жорстка змагацца з вірусам:

  • Машыны дыстанцыйна вымяраюць тэмпературу мінакоў, у горадзе вялікая колькасць вайскоўцаў, медыкі ў касцюмах хімабароны.
  • Таксама вас прымусяць усталяваць мабільны дадатак, які будзе адсочваць вашу геалакацыю.
  • Калі ваша тэмпература вышэйшая за 37,3, вас прымусова адвязуць у шпіталь.

Беларуска марыла хутчэй апынуцца дома, бо ў В'етнаме не адчувае сябе ў бяспецы.

Вылет самалёта Таццяны павінен быў адбыцца ў нядзелю, 22 сакавіка, у 08:55 раніцы.

Але ў пятніцу да беларускі ў нумар прыйшла менеджарка гатэля і сказала, што Таццяна больш не можа пакідаць свой пакой.

Яны атрымалі загад ад ўрада краіны і павінны ўтрымліваць на каранціне да 27 сакавіка, нягледзячы на тое што квіткі на самалёт на 22 сакавіка.

У суботу а 08:00 раніцы беларуска адправіла электронны ліст на пошту амбасады Беларусі ва В’етнаме.

Праз некалькі гадзін у нумар беларускі прыйшла менеджарка і сказала, што ў пакоі будуць праводзіць дэзынфекцыю, а ёй трэба здаць тэсты на вірус.

Пасля таго як Таццяна прайшла тэставанне, яе адвялі ў нумар і сказалі нікуды не выходзіць. Нагадалі, што ў гатэлі ўвесь час прысутнічае паліцыя.

«Мне дасюль ніхто нармальна не патлумачыў, чаму мяне наогул тэставалі і чаму я павінна тут знаходзіцца прымусова. На дадзены момант ніякіх захадаў для майго вызвалення дзяржава не прымае. Мне страшна», — піша беларуска.

Яна зможа выйсці з нумара гатэля ўвечары 27 сакавіка, але ўсе рэйсы з Ханоя адмененыя.

«У амбасадзе мне паведамілі, што будзе арганізавана эвакуацыя, прыкладна ў аўторак ці сераду. Невядома з якога горада. Адзінае, што вядома дакладна, — самалёт будзе толькі адзін і для ўсіх месца не хопіць», — піша Таццяна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0