У Ізраілі абралі тактыку поўнай дэталізацыі кантактаў і перамяшчэнняў усіх, у каго аналізы на каранавірус далі станоўчы вынік. Нагадаем, інкубацыйны перыяд у віруса ажно 14 дзён, то-бок два тыдні яго носьбіт можа нават не здагадвацца, што ўсе, хто знаходзіцца з ім у кантакце, могуць стаць пераносчыкам віруса. 

У сацсетках звярнулі ўвагу на павышаную актыўнасць пацыента 247 (жартам у сацсетках яго ўжо празвалі пацыентам 24/7). Паглядзіце, дзе чалавек паспеў пабываць з 4 па 12 сакавіка і як падрабязна распісаныя яго перасоўванні: 

Хворы 22 гадоў з цэнтра краіны, меў пацверджаны кантакт з хворым №174.

4 сакавіка

6:40-7:30 — аўтобус 105 ад прыпынку Яхалом / а-Адом у Мадзііне — у Тэль-Авіў — прыпынак а-Масгер / Бэн Авігдор

07:30 аўтобус 532 з Тэль-Авіва — прыпынак а-Масгер / Бэн Авігдор на Махане Глілот.

17:00 аўтобус 149 з Махане Глілот у бок Тэль-Авіва, выйшаў на прыпынку Дзерах Намі / Левінскі. У 17.15 сеў у аўтобус 90 і даехаў да прыпынку Дзізергоф / Фрышман

19:40 — цырульня Джам у Тэль-Авіве, вул. Бэн Ехуда 194.

20:00-21:00 — крама АМ:РМ на Ібн Гвіроль 91, магазін напояў «Аперытыў» на вул. Дзізенгоф 93, крама «Эдэн Тэва Маркет» на вул. Ібн Гвироль 71, Тэль-Авіў.

5 сакавіка

з 9:00 да 17:00. Семінар Momentum на вуліцы Брэнер, 5, Тэль-Авіў.

17:30 аўтобус 31 з прыпынку Шук Кармэль на прыпынак Ракевет Агана / А-Хереш, Тэль-Авіў. 

18:00-18:45 Цягнік ад станцыі Агана да Мадзііна.

6 сакавіка

10:00-13:00 сцяна для скалалажанні Іclimb у Рышон ле-Цыён, вул Надаў Баскін 12.

7 сакавіка

11:00-13:30 прыёмны пакой бальніцы «Мэір»

16:00-17:30 сцяна для скалалажання Іclimb у Кфар Сабе, комплекс Балдэрленд, вул Таасія 16

17:45-18:30 кафэ «А-мідрэхаф» Кфар Саба.

8 сакавіка

16:00-17:30 Дом састарэлых «Бейт Гіл а-Заха» ў Ерусаліме і «Фалафель шалом» Ерусалім.

19:30-20:00 — крама «Макс сцёк» у «Ішперу цэнтр», Мадзіін.

20:00-21:30 «Мерказ кайзер Мадзіін», крама «Тахпасет балаган» і марожанае «Голда».

9 сакавіка

6:40-7:30 аўтобус 105 ад прыпынку Яхалом / а-Адом у Мадзііне — у Тэль-Авіў — прыпынак а-Масгер / Бэн Авігдор.

07:30 30 аўтобус 532 з Тэль-Авіва — прыпынак а-Масгер / Бэн Авігдор

16:40 аўтобусы 149 або 282 ад прыпынку Глілот да Месоф 2000.

17:30 — цягнік са станцыі Савідор Мерказ у Мадзіін.

18:15-18:45 гандлёвы цэнтр Азрыэлі, у Мадзііне, крамы «Каламбія».

18:45-19:30 грыль рэстаран «443».

19:30-21:00 трэніроўка па джыу джытсу, вул. Далія 23, Бат-Ям.

22:00-22:15 «Папа тытуню», вул. а-Адом 23, Мадзіін.

10 сакавіка

24:00-1:30 Клуб «Маадон а-Умань» у Ерусаліме (пурымская рэйв-вечарынка, на ёй было каля 1000 чалавек!).

11 сакавіка

6:40-7:30 аўтобус 105 ад прыпынку Яхалом / а-Адом Мадзііне — у Тэль-Авіў — прыпынак а-Масгер / Бэн Авігдор.

07:30 аўтобус 532 з Тэль-Авіва — прыпынак а-Масгер / Бэн Авігдор на Махане Глілот.

07:30 аўтобус 532 ад прыпынку Глілот да Месоф 2000.

17:30-18:15 — цягнік са станцыі Савідор Мерказ у Мадзіін.

12 сакавіка

7:30-08:15 — аўтобус 111 ад прыпынку Ірыя Мадзіін да Ла Гвардыя.

8:15-08:30 аўтобус 31 ад Ла Гвардыя да Шук Карміэле.

8:30-09:30 кафэ «Нардау», вул Нахалат Беньямі 27, Тэль-Авіў.

9:00-17:30. Семінар Momentum на вуліцы Брэнер, 5, Тэль-Авіў.

17:30 аўтобус 31 ад Шук Кармэль да прыпынку Ракевет Агана / а-Херэш, Тэль-Авіў.

17:45 цягнік у аэрапорт Бэн-Гурыён (лінія электрацягніка Іерусалім — Тэль-Авіў)

18:10-18:50 Цягнік з аэрапорта Бэн-Гурыён у Мадзіін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0