Рэспубліканская прэм'ера гісторыка-прыгодніцкага фільма «Авантуры Пранціша Вырвіча» пераносіцца на май. Кінастудыя «Беларусьфільма» вырашыла пераагучыць карціну на беларускай мове. Фільм выйдзе ў пракат адначасова на дзвюх мовах, калі будзе гатова беларускамоўная версія, паведамілі БелТА на кінастудыі.

Упершыню фільм шырокай публіцы плануюць прадэманстраваць у маі, хаця прэм'ерны паказ прайшоў 19 сакавіка.

У аснове карціны «Авантуры Пранціша Вырвіча» раман беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. У кнізе расказваецца гісторыя юнага Пранціша Вырвіча і мудрага доктара, алхіміка Бутрамея Ледніка. Яны аказваюцца ў цэнтры барацьбы за трон Рэчы Паспалітай, дзеля якога магутныя Радзівілы, Сапегі і Багінскія спрабуюць завалодаць легендарнай рамфеяй улады. Герояў чакаюць адчайныя бітвы, пагоні, слаўныя подзвігі і каханне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0