22.03.2020 / 17:07

У гульні чэмпіянату Беларусі па футболе суддзя прызначыў ажно пяць пенальці. Такога яшчэ не было ВІДЭА 8

З усіх еўрапейскіх краін толькі ў Беларусі працягваюцца спартыўныя турніры. За імі цяпер сочаць па ўсім свеце, а правы на тэлетрансляцыю вышэйшай лігі набылі ў Расіі і Украіне. І беларускаму футболу ёсць чым здзівіць замежнага гледача.

Учора ўсе захапляліся заўзятарам-баяністам на матчы «Іслач» — «Нёман», а сёння суддзя Сяргей Чыстоў прызначыў ажно пяць пенальці ў матчы «Слуцка» і «Славіі». Чатыры ў вароты мазырчукоў і адзін — у слуцкую браму.

Гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць случчакоў — адзін з 11-метровых удараў яны ўмудрыліся не рэалізаваць.

Як паведамляе «Прэсбол», такім чынам у Слуцку быў усталяваны рэкорд па прызначаных пенальці. У 2004 годзе ў гульні «Белшына» — «Зорка-ВА-БГУ» было 4 адзінаццаціметровыя ўдары. Што цікава, адзін з іх выконваў якраз Сяргей Чыстоў, але забіць не змог.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

5
Жвір / Адказаць
22.03.2020 / 17:27
U pieršym tury, dy i ū kubkavych huļniach, arbitry prosta zvichnulisia. Takoha jašče nie bylo. Što za novaja chvalia takaja ū novym siezonie ?
2
Павал / Адказаць
22.03.2020 / 17:58
Наша ліга адзіная ў Эўропе, якая яшчэ не спынілася. Ужо нават Матч ТВ трансляцыі прыдбаў.
А букмекерам дык увогуле больш няма, што прапанаваць. Падазрона.
3
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
22.03.2020 / 18:38
Почему футболисты часто получают мячом по висячим...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру