Свет1313

Тлумачым, чаму наступныя тыдні ў свеце працягнецца рост смерцяў ад каранавіруса

Носьбіта каранавіруса забіраюць у бальніцу ў Мінску. Ілюстрацыйнае фота vk.com/chp_minska.

Крывая смерцяў паўтарае крывую выяўленых носьбітаў з затрымкай на 10—15 дзён. Мінулыя тыдні лічба заражэнняў рэзка расла. Гэта азначае, што пакуль усё будзе кепска.

Пандэмія каранавіруса не сціхае, чаканні аптымістаў не спраўдзіліся.

Чатыры дні назад ад Covid-19 у свеце памерла 973 чалавекі, тры дні таму — 1080, пазаўчора — 1356, учора — ужо 1626. За два дні колькасць смерцяў вырасла на 51%, за тры — на 67%. Няўжо ў такім тэмпе і далей будзе павялічвацца?

За гэтай матэматыкай стаяць жывыя людзі — якія задыхаюцца і сыходзяць.

На жаль, наступныя два тыдні — прагноз змрочны. А далей залежыць ад двух фактараў. Ці дадуць эфект драконаўскія каранцінныя абмежаванні ў Заходняй Еўропе і ці палыхне пандэмія ў краінах Трэцяга свету і Усходняй Еўропы, куды яна ўжо даволі глыбока пранікла. 

Калі параўнаць графікі рэгістрацыі колькасці выпадкаў інфікавання і смяротнасці ў часе першага ўсплёску каранавіруса, які адбыўся ў Кітаі, бачна, што другі графік у цэлым паўтарае першы — з прамежкам прыкладна 10—15 дзён.

Колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў свеце за дзень.
Колькасць смерцяў ад каранавіруса ў свеце за дзень.

Варта нагадаць, што ў 80% выпадкаў людзі пераносяць каранавірус зусім лёгка, часам нават бессімптомна, але ў такім нібы цалкам здаровым стане яны здольныя заражаць іншых людзей — многія не могуць у такое паверыць, гэта нязвыкла.

Прыкладна ў 14% выпадкаў цячэнне хваробы, наадварот, цяжкае. Яна пераходзіць у пнеўманію з дыхавіцай.

Што да працэнту смяротнасці, то ён залежыць ад таго, ці ўлічваюцца бессімптомныя выпадкі. У Паўднёвай Карэі, дзе выяўленне інфікаваных людзей вельмі стараннае, проб людзі здаюць шмат, а медыцына высокаразвітая, смяротнасць складае на сёння каля 1,1% ад агульнай колькасці выяўленых носьбітаў. У той жа час у Кітаі яна перавысіла 4%, а ў краінах, дзе хваля заражэнняў такая высокая, што медыцына вымушаная канцэнтравацца толькі на цяжкіх выпадках, а тэсціраваць — толькі людзей з выразнымі сімптомамі, ён зашкальвае. Напрыклад, у Італіі на сёння памерлі 9% выяўленых хворых. Прычым у эпіцэнтры эпідэміі, на поўначы, гэтая доля яшчэ вышэйшая.

Чым большая хваля эпідэміі, тым горшая выжывальнасць пацыентаў. Гэта выразна прадэманстравалі нават такія развітыя краіны, як Італія і Іспанія (графікі тут), з адукаваным насельніцтвам і неблагой медыцынай.

Калі прааналізуем дынаміку выяўлення пацыентаў з каранавірусам два тыдні, тыдзень назад, мы з вялікай імавернасцю спрагназуем колькасць фатальных выпадкаў у наступныя дні.

Трывогу выклікае сітуацыя ў такіх краінах, як Інданэзія (ужо 48 смяротных выпадкаў пры ўсяго 514 выяўленых носьбітаў), на Філіпінах (25 смерцяў з 380), у Іраку (20 з 223). Колькасць смяротных выпадкаў там такая, што не можа быць двух тлумачэнняў — там гуляе шмат «няўлічаных» носьбітаў каранавіруса.

Спадзяванні, што вірус будзе забіваць сухата і гарачыня, здаецца, пакуль не спраўджваюцца.

Такая колькасць смяротных выпадкаў будзе змушаць усё новыя краіны закрываць межы і ўводзіць каранцін, каб ратаваць жыцці. У краінах, дзе будзе адбывацца абвальны рост, як у Італіі, улады будуць вымушаныя абмяжоўваць эканамічную актыўнасць да мінімуму, у іх проста не застаецца іншага выйсця. Гэта, у сваю чаргу, будзе парушаць ланцужкі сусветнага тавараабмену з непрадказальнымі наступствамі.

Усё больш шанцаў, што сусветная эканамічная дэпрэсія ў выніку пандэміі можа стаць адной з найгоршых у гісторыі.

Нішто пакуль не паказвае, што эпідэмія ў еўрапейскіх краінах дасягнула піку.

Наадварот, нарастае колькасць выяўленых выпадкаў у такіх краінах, як Турцыя (947 выяўленых носьбітаў, 21 смяротны выпадак), Расія (367 носьбітаў). Трывожная сітуацыя склалася ў Нідэрландах (179 памерлых, графікі тут) і Брытаніі (244 памерлых) — дзвюх краінах, дзе эпідэмічныя школы спачатку пераканалі ўлады краіны трымацца тэорыі фарміравання «калектыўнага імунітэту» і не ўводзіць строгіх каранцінных мер. Брытанія ўжо адраклася ранейшай стратэгіі.

Вымушана спыніліся і многія малыя краіны — ад Швейцарыі да Чэхіі. А краіны, якія пакуль адносна мала заражаныя, ад Літвы і Украіны да Руанды і Аргенціны, уводзяць масавыя абмежаванні, каб італьянскі і іспанскі сцэнар хоць у іх не паўтарыўся. Яны прэвентыўна спынілі заняткі ў школах і ВНУ, зачынілі забаўляльныя ўстановы, спынілі спартовыя і масавыя мерапрыемствы, закрылі межы. Такія захады даюць эфект, паказвае прыклад Нямеччыны (графікі тут).

Абмежаванні на перасячэнне граніц і масіраваная кампанія «Заставайцеся дома», якую праводзяць краіны-суседкі Беларусі, стала адносным шчытом і для нашай краіны. Патокі падарожнікаў, прынамсі, паменшалі.

Хоць прагнозы на наступныя тыдні змрочныя, застаецца надзея, што строгі каранцін, уведзены ўжо ў большасці дзяржаў, стрымае лічбу ахвяр каранавіруса ў межах тысяч за дзень і не дасць ёй дасягнуць большых парадкаў. 

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць