Прадаўцы ў Матаро, Каталонія, працуюць у абарончых касцюмах. Фота Daniel Ferrer Paez, Shutterstock.com.

Прадаўцы ў Матаро, Каталонія, працуюць у абарончых касцюмах. Фота Daniel Ferrer Paez, Shutterstock.com.

Беларуска Марыя Мінушка жыве ў Бельгіі, але вірус заспеў яе ў Каталоніі, на дачы. Пра тое, як арганізаваны яе побыт ва ўмовах строгага каранціну, яна распавяла «Нашай Ніве». 

Мы з мужам апынуліся паасобку: ён у Бельгіі, я ў Іспаніі. Сядзім дома, усё зачынена: межы, аэрапорты. Выходзіць нельга, можна толькі па прадукты і ў аптэку.

Калі толькі тэмпература +38 і сімптомы, тады можна патэлефанаваць і папрасіць дапамогу. У іншым выпадку нельга.

Ежы я купіла, на два тыдні хопіць. Выходжу на балкон — у нас да +18 — і працую. Трасуся, вядома. Сітуацыя нядобрая: няма спірту, хлорыстых, масак, геляў для рук, напружана з туалетнай паперай і ручнікамі. Калі была паніка, усё выграблі з вялікіх крамаў, а малыя зачыненыя. Цяпер усяго поўна з ежы, няма толькі таго, што пералічыла.

Праз СМІ нам рэкамендуюць не ўваходзіць у пакой у вулічнай вопратцы і хадзіць з распушчанымі валасамі па вуліцы і г.д. 

Прыйшоў — адразу ў мыйку. Усё скідаць у пярэднім пакоі. Пажадана не есці ў кафэ, браць з сабой. Рукі мыць, цесна не кантактаваць з людзьмі.

Дазваляецца хадзіць толькі ў найбліжэйшыя каля дома крамы. І дадому адразу. Але ў нас маленькая каля дома, дык я хадзіла ў дальнюю, там можна схавацца ад людзей.

Каталонцы выконваюць распараджэнне ўладаў аб тым, каб стаяць у чэргах на адлегласці больш за метр чалавек ад чалавека. У супермаркеты пускаюць толькі абмежаваную колькасць людзей, каб не ўтваралася таўканіны. Фота Daniel Ferrer Paez, Shutterstock.com.

Каталонцы выконваюць распараджэнне ўладаў аб тым, каб стаяць у чэргах на адлегласці больш за метр чалавек ад чалавека. У супермаркеты пускаюць толькі абмежаваную колькасць людзей, каб не ўтваралася таўканіны. Фота Daniel Ferrer Paez, Shutterstock.com.

Кожны дзень у 20.00 выходзім на балконы і апладзіруем медыкам — вельмі многія з іх заразіліся, захварэлі, персаналу не хапае.

У нас забаронена размаўляць блізка, толькі на адлегласці 2—3 метры. Людзі перажываюць, але захоўваюць спакой і слухаюцца, што ім кажуць, выконваюць распараджэнні ўладаў.

У крамах з'явілася праз пару дзён усё, акрамя дэзынфекцыі… І куплялі шмат не таму, што не будзе, а каб лішні раз не выходзіць з дому.

Людзі імкнуцца дапамагчы старым, засцерагчы іх ад кантактаў.

І ў кожнай краіне па-рознаму праводзяцца мерапрыемствы. Напрыклад, у Швейцарыі забаронена людзям, старэйшым за 65 гадоў, ехаць у грамадскім транспарце, каб зберагчы іх, бо яны ў першую чаргу схільныя да інфекцый.

Многія краіны дазваляюць знаходзіцца ў крамах не больш за 30 хвілін. У нас тут пажылым людзям не дазваляюць наведваць супермаркеты.

Кажуць, што для дзяцей не так усё страшна, як для пажылых.

Людзі робяць гімнастыку на тэрасах і балконах і працуюць дома.

Займацца джогінгам і фізічнымі практыкаваннямі дазволена, але па адным. Фота Dino Geromella, Shutterstock.com.

Займацца джогінгам і фізічнымі практыкаваннямі дазволена, але па адным. Фота Dino Geromella, Shutterstock.com.

Адменяць каранцін і адкрыюць межы, толькі калі ўсё нармалізуецца, то-бок скароцяцца ўспышкі новых інфіцыраваных.

У нас нават Zara пачала таксама шыць маскі і халаты.

Вядома, настроілася на ўсё найлепшае. Занятак дома знайшла. Раблю тое, што даўно трэба было зрабіць, ды рукі не даходзілі.

У гэтай сітуацыі трэба зрабіць правільныя высновы ўсім. Галоўнае, каб усе былі здаровыя, а эканоміку падымем, — падсумоўвае Марыя Мінушка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?