«Кітайская Народная Рэспубліка нам перадае 1008 панэляў для пастаноўкі экспрэс-тэстаў. Таму ў найбліжэйшы час у нас будуць і экспрэс-тэсты», — распавяла Алена Богдан.

Паводле слоў намесніцы міністра, на момант запісу гэтага інтэрв'ю ў Беларусі тэсты на каранавірус зрабілі больш 19 тысяч чалавек. Час ад тэставання да атрымання выніку — ад чатырох гадзін да сутак.

«Сістэма абсалютна спраўляецца. Калі нам неабходна будзе яшчэ дадаць нейкія лабараторыі, на сённяшні момант прапрацавана пытанне рэзервовых. Нашы тэсты правераны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Яны атрымалі высокі ўзровень дакладнасці, і мы можам быць абсалютна ўпэўнены ў іх якасці», — запэўніла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0