Абноўленыя банкноты ўзору 2009 года наміналам 20 і 50 беларускіх рублёў 2020 года выпуску ўведзены ў абарачэнне ад сёння, 23 сакавіка.
Нацбанк прыняў рашэнне ў рамках мерапрыемстваў па замене старых банкнотаў, а таксама аптымізацыі ахоўнага комплексу банкнотаў, што застаюцца ў абарачэнні.
Ахоўны комплекс новых банкнот узмоцнены за кошт дадатковага вадзянога знака, больш шырокай ахоўнай ніткі, а для 50 беларускіх рублёў яшчэ і выявы з колерапераменным эфектам.
Таксама ёсць наступныя змяненні:
— выключаны рэквізіт «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу;
— прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам выявы архітэктурных збудаванняў на пярэдніх баках банкнотаў і пазначаны іх назвы;
— замест «2009» указаны год выпуску ў абарачэнне — «2020»
— надпіс «ПЯЦЬДЗЕСЯТ» на банкноце наміналам 50 рублёў заменены на «ПЯЦЬДЗЯСЯТ».
Разам з тым банкноты ўзору 2009 года наміналам 20 і 50 беларускіх рублёў, выпушчаныя ў абарачэнне ў 2016 годзе, застаюцца.