23.03.2020 / 12:18

Лукашэнку прапанавалі рэфармаваць сістэму судэкспертызы 3

Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэя Шведа, паведамляе БелТА.

«Гатовы выслухаць ваш даклад па ўдасканаленні сістэмы судова-медыцынскай экспертызы. Мяне цікавіць той узровень, на які мы выйшлі, асабліва ў параўнанні з Расіяй і іншымі дзяржавамі. Як узаемадзеянне ў гэтым плане з міжнароднымі экспертнымі групамі, крыміналістамі?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз ствараўся фактычна з нуля. Да яго ўтварэння ў краіне не была наладжана сістэмная работа па многіх відах даследаванняў, не хапала і неабходных прыбораў. «Мы паставілі перад сабой задачу выйсці на больш высокі ўзровень у экспертнай дзейнасці па ўсіх напрамках, па ўсіх відах злачынстваў. Ці ўдалося нам гэту сістэму стварыць, ці здольна яна незалежна, як цяпер, існаваць? Таму што прапаноў шмат: зноў яе падпарадкаваць, перападпарадкаваць. Я не схільны да гэтага, але павінен быць прагрэс. Калі ёсць эфектыўнасць, тады не трэба ламаць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Андрэй Швед адзначыў, што з моманту ўтварэння ДКСЭ прайшло сем гадоў. Паводле яго слоў, беларуская сістэма судовых экспертыз унікальная і незалежная, самая лепшая на постсавецкай прасторы. «Кожны год мы развіваемся, нешта ўдасканальваем», — дадаў ён.

Старшыня ДКСЭ пасля сустрэчы з Лукашэнкам заявіў журналістам, што рашэнне аб утварэнні камітэта цалкам сябе апраўдала. «У нас створана ўнікальная, высокаэфектыўная сістэма судова-экспертнага забеспячэння правасуддзя, якая не мае аналагаў. Яе эфектыўнасць сёння пацвярджаецца не толькі вынікамі работы, не толькі тым, што калегі з праваахоўных органаў усё больш звяртаюцца да нас па дапамогу, але і меркаваннем многіх замежных спецыялістаў, якія ўсё часцей прыязджаюць да нас, у тым ліку павучыцца. Толькі ў мінулым годзе ў нас прайшлі навучанне больш як 20 груп замежных спецыялістаў, чаго раней не было. У дзясяткі разоў вырасла колькасць наведванняў замежных дэлегацый, якія прызджаюць пазнаёміцца з нашым вопытам па многіх напрамках», — расказаў Андрэй Швед.

Адказваючы на пытанне БЕЛТА, ці ёсць неабходнасць цяпер перападпарадкоўваць каму-небудзь экспертныя падраздзяленні ДКСЭ, кіраўнік ведамства падкрэсліў, што цяперашняя сістэма зарэкамендавала сваю эфектыўнасць. «Яна не стаіць на месцы, пастаянна развіваецца. Сёння нам па-добраму зайздросцяць калегі з многіх дзяржаў», — звярнуў увагу ён.

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз у 2019 годзе правёў амаль 284 тыс. даследаванняў. Пераважныя экспертызы - медыцынскія (больш за 59 працэнтаў), крыміналістычныя (18,5 працэнта) і псіхіятрычныя (10,3 працэнта). Больш за ўсё ДКСЭ праведзена даследаванняў для падраздзяленняў Следчага камітэта і органаў унутраных спраў - 62,8 працэнта і 30,5 працэнта ад усіх экспертыз адпаведна.

У 2018-2019 гадах Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз стаў праводзіць новыя віды даследаванняў: лінгвістычныя (па матэрыялах, звязаных з абразай, праявай экстрэмізму, і іншых выпадках, дзе патрабуецца тлумачэнне тэксту), культуралагічныя (даюць магчымасць аднесці матэрыялы да ліку парнаграфічных, вырашыць пытанне аб узросце асобы на здымку), гемалагічныя (на прадмет аднясення камянёў да групы каштоўных і вызначэння іх характарыстык), прадуктаў выстралу (даюць магчымасць адказаць на пытанні аб яго акалалічнасцях).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Вясковы Лірнік / Адказаць
23.03.2020 / 16:00
Ня йначай: доктар трактарных навук пажадаў чытаць думкі начных мінакоў па ценю на плоце.
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
23.03.2020 / 18:21
Адкуль у гэтага..... у генеральских пагонах стольки узнагарод? Такое уражанне што гэты ...... прынимау удел ва усих узброеных канфликтах ва усих краинах Сусвета.
0
я сам / Адказаць
23.03.2020 / 21:34
HENRIK KWINTA,Просто он стебается. В конце 80-х вспомните " АукцЫон " с Гаркушей. Тоже весь был увешан значками. Это сейчас мода такая. Из Расеи пошла. Там увидел полицейскую пресс-секретаршу Волк. Так она генерал-майор. И тоже в орденах 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру