23.03.2020 / 15:07

Святар у Расіі прыйшоў на службу ў процівагазе і стаў чытаць пропаведзь ВІДЭА 17

Протаіерэй РПЦ Андрэй Ткачоў прыйшоў на пропаведзь у процівагазе, парадзіруючы людзей, што надзяваюць маскі на фоне пандэміі каранавіруса. Нягледзячы на смех сярод прыхаджан, Ткачоў перахрысціўся і пачаў чытаць малітву, паведамляе «Дождь».

Аднак пазней ён зняў процівагаз і назваў паскудствам тэлебачанне і СМІ, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра каранавірус.

«Каб вы так ржалі з гэтых д'ябальскіх гадасцяў усё жыццё», — сказаў Ткачоў.

Відэа апублікаваў блогер Раман Галаванаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
Дед Мороз / Адказаць
23.03.2020 / 15:19
Паскудство какое то :)
4
Святлана / Адказаць
23.03.2020 / 16:02
Вясенняе абвастрэнне
1
Казік / Адказаць
23.03.2020 / 16:06
О, гэта той Ткачоў, што прызываў жанчын у пральні запіхваць
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру