Ад 7 сакавіка Аляксандр Шрамко служыць у царкве Святога архістратэга Міхаіла, што месціцца ў Сухарава.

Айцец Шрамко. Фота Андрэя Лянкевіча

Айцец Шрамко. Фота Андрэя Лянкевіча

Айцец Аляксандр заявіў, што даў слова ўстрымацца ад запісаў у сваім блогу. Узамен за гэта мітрапаліт Філарэт адмяніў свой загад аб забароне служэння.

Цырымонія пакаяння адбылася ў мінскім Свята-Духавым саборы ў прысутнасці мітрапаліта ў першы дзень Вялікага паста. Апошні адкрыты допіс у дзённіку святара зроблены 21 лютага.

Клірыка Свята-Пакроўскага прыходу сталіцы а. Аляксандра Шрамка адлучылі ад служэння ды выключылі са штату праваслаўнай царквы рашэннем праваслаўнага суду ў траўні 2007 года. Такім чынам святара пакаралі за ўдзел у кампаніі за перагляд закону «Пра свабоду сумленьня», он-лайн канфэрэнцыю ў «Нашай Ніве» і допісы ў сваім блогу. Пры гэтым рашэнне царкоўнага суду мела рэкамэндацыйны характар, апошняе слова заставалася за мітрапалітам Філарэтам. Той падпісаў указ аб забароне ў святарскім служэнні і залічыў яго за штат да раскаяння.

Айцец Аляксандр пакаўся амаль праз два гады, якія святар перабіваўся выпадковымі заробкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?