У Мінску з 1 красавіка падаражэюць стаянкі дзяржаб'яднання «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі», паведамілі «Мінск-навінам».

Вырасце месячны тарыф на захоўванне машын з дапушчальнай максімальнай масай да 3,5 тон уключна, якія належаць фізічным асобам (акрамя ІП), — з 36 руб. да 38 руб.

Новаўвядзенне не закране парковак №15 і №92. Там для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб цана за месяц складзе 42 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0